2 траўня 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Савудаўская Арабія ўклалі зброевую ўгоду на $110 мільярдаў

5
ЗША і Савудаўская Арабія ўклалі зброевую ўгоду на $110 мільярдаў

Савудаўская Арабія стала першай краінай, якую Трамп наведвае падчас сваёй першай выправы за межы ЗША ў якасці прэзідэнта.

Па прылёце ў аэрапорце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з жонкай Мэлані сустрэў сам кароль Салман. Разам з Трампам яны прайшлі ў Каралеўскую залу ў аэрапорце, дзе правялі кароткую гутарку. Праз некалькі хвілін пасля гэтага афіцыйны картэж накіраваўся з аэрапорта ў горад, піша golos-ameriki.ru.

Аэрапорт быў пераведзены на ўзмоцнены рэжым бяспекі. На тэрыторыі знаходзілася вайсковая тэхніка.

Каралеўская ўзнагарода прэзідэнту

На пачатку сустрэчы кароль Савудаўскай Арабіі Салман бін Абдулазіз уручыў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу самую высокую ўзнагароду Каралеўства за цывільныя заслугі.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Каралеўскім палацы ў сталіцы краіны - Эр-Рыядзе. Кароль Залман узнагародзіў прэзідэнта ЗША залатым Ордэнам Караля Абдэль-Азіза ібн Савуда - дзяржаўнай узнагародай Савудаўскай Арабіі за цывільныя заслугі.

Затым адбылася цырымонія падпісання вайсковага пагаднення на пастаўку амэрыканскай вайсковай тэхнікі на суму 110 млрд даляраў.

Зброя і новыя працоўныя месцы

Гэтая ўгода на пастаўку ўзбраенняў накіраваная на ўзмацненне вайсковага патэнцыялу Савудаўскай Арабіі.

«Гэта комплексная пастаўка, у якую ўваходзіць вайсковая тэхніка, а таксама яе абслугоўванне, закліканая гарантаваць бяспеку ў доўгатэрміновай перспектыве для Савудаўскай Арабіі і краін Персідскай затокі перад абліччам іранскай пагрозы. Гэта таксама ўзмоцніць магчымасці Савудаўскага каралеўства ўносіць уклад у барацьбу з тэрарызмам у рэгіёне, такім чынам зніжаючы націск на амэрыканскіх вайскоўцаў падчас правядзенні аперацый», - гаворыцца ў заяве Белага дома.

Са словах Белага дома, падпісанае пагадненне дасць новыя магчымасці для амэрыканскіх кампаній на Блізкім Усходзе і дапаможа стварыць «дзясяткі тысяч» новых працоўных месцаў у абароннай прамысловасці ЗША.

Ва ўгоду ўвайшло пагадненне на суму 6 мільярдаў даляраў, у рамках якога ў Савудаўскай Арабіі будзе праводзіцца зборка 150-ці гелікаптэраў Lockheed Martin Blackhawk, у выніку чаго ў каралеўстве будзе створана 450 новых працоўных месцаў.

Савудаўская Арабія стала першай краінай, якую Трамп наведвае падчас свайго першай выправы за межы ЗША ў якасці прэзідэнта.

Сустрэча з лідарамі мусульманскага свету

Пастанова наведаць Савудаўскую Арабію падчас першага афіцыйнага замежнага візіту прэзідэнта ЗША стала беспрэцэдэнтнай. Больш за тое, гэта першая краіна, якую наведаў Трамп на самым пачатку выправы.

Такі выбар выклікае шмат пытанняў, беручы пад увагу рыторыку Трампа «Амэрыка перадусім» і заклікі падчас перадвыбарчай кампаніі ўвесці забарону на ўезд у ЗША мусульман з краін, дзе моцныя тэрарыстычныя пагрозы. Пазней гэтыя заклікі былі ажыццёўленыя шляхам падпісання адпаведных указаў.

Савудаўская Арабія з яе даўнімі і трывалымі сувязямі з ЗША ў галіне энэргетыкі і абароны, не трапіла ў спіс шасці краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, грамадзянам якіх быў часова забаронены ўезд у ЗША.

Падчас першага дня візіту Трамп праводзіць сустрэчы з каралём Салманам ды іншымі каралеўскай сямейнікамі. У нядзелю ён возьме ўдзел у рэгіянальным саміце, на якім будуць прадстаўленыя лідары арабскіх і мусульманскіх краін. Размова пойдзе аб барацьбе з экстрэмізмам.

У пятніцу прэзідэнт Інданэзіі Ёка Відода пацвердзіў удзел у такім саміце. «Гэта першая сустрэча новай Адміністрацыі ЗША з ісламскімі краінамі. Будзе магчымасць абмеркаваць важныя для ўсіх нас пытанні, якія тычацца барацьбы з радыкалізмам і тэрарызмам», - паведаміў прадстаўнік урада Інданэзіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках