20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Лукашэнка запярэчыў бацьку: Ты не тое робіш

117
Мікола Лукашэнка запярэчыў бацьку: Ты не тое робіш
ФОТА: REUTERS

Сын дыктатара Беларусі выступіў супраць пачатку ўрокаў а 9 раніцы.

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню» распавёў пра вучобу свайго малодшага сына Міколы, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, адным з улюбёных школьных прадметаў ягонага сына з'яўляецца гісторыя. «І не таму, што я гісторык. А таму, што ў яго склад розуму гуманітарны», - сказаў ён.

«Калі вы думаеце, што ён у мяне там асаблівае дзіця, нічога такога. Як усе. А сёмай падымаецца, а восьмай на занятках, - сказаў дыктатар. - Звычайная школа, звычайны вучань. Так, усе разумеюць, што гэта сын прэзідэнта. Але, дзякуй Богу, ён не любіць, калі на яго ўвагі больш звяртаюць, чым гэта трэба».

Кажучы пра школьныя заняткі, дыктатар выказаў меркаванне, што не варта перагружаць вучняў вялікай колькасцю ўрокаў і занадта складаным матэрыялам, роўна як і празмерным аб'ёмам хатняга задання. «Інакш атрымаем зваротную рэакцыю. Асабліва калі дзеці не разумеюць складанага матэрыялу», - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў пра рэакцыю Мікалая на ініцыятыву аб пераносе пачатку ўрокаў у школах на 9 гадзін: «Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба а 9 гадзіне. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын прэзідэнта едзе».

Як паведамлялася, раней дыктатар заявіў, што ўрокі трэба пачынаць з 9 раніцы, бо ягоны сын Коля спіць на першым уроку.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках