14 снежня 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ атакуе?

122
КДБ атакуе?

Сайт Charter97.org спрабуюць пазбавіць памяшкання і захапіць яго маёмасць у Варшаве.

2 траўня на электронны адрас рэдакцыі сайта Charter97.org прыйшоў ліст з адрасу Беларускага дома, які знаходзіцца ў Варшаве. У лісце выстаўлены ультыматум: супрацоўнікі рэдакцыі, якія працуюць там з 2011 года, абавязаны пакінуць памяшканне Беларускага дома на працягу двух дзён - да 5 траўня. У адваротным выпадку ў рэдакцыі пагражаюць забраць маёмасць.

Дырэктарамі Беларускага дома з'яўляюцца Уладзімір Кобец і Алесь Зарэмбюк. Неаднаразовыя спробы звязацца з імі не ўвянчаліся поспехам.

Апошнім часам супрацоўнікаў сайта Charter97.org на Беларускай тэлевізіі і ў лукашэнкаўскай газеце «Советская Белоруссия» абвінавачваюць ва ўчыненні цяжкіх крымінальных злачынстваў, пастаянна паступаюць ананімныя пагрозы фізічнай расправы, а беларускія чыноўнікі высокага рангу публічна заяўляюць аб неабходнасці зачыніць рэсурс Charter97.org.

Таму мы мяркуем, што гэтыя дзеянні трэба разглядаць як працяг мэтанакіраванай атакі беларускіх спецслужбаў на наш сайт.

Прыводзім поўны тэкст ліста ад Беларускага дома ў Варшаве:

Апавяшчэнне

«Хартыі-97»

«Еўрапейскай Беларусі»

1. У сувязі з ўнутранымі патрэбамі Фонд «Беларускі Дом» апавяшчае вас аб неабходнасці вызваліць памяшкання №2 і 3, якія вы займаеце ў нашым офісе, і здаць ключы ад памяшкання і сейфа да 17:00 пятніцы 5 траўня 2017 г.

2. Просім да пазначанага ў п. 1 часу прыбраць з названых памяшканняў усе рэчы і тэхніку, якія належаць вам асабіста, ці вашым арганізацыям. Рэчы і тэхніка, якія застануцца ў памяшканнях пасля пазначанага тэрміну, будуць прынятыя на баланс Фонду «Беларускі дом».

Выказваем падзяку за супрацоўніцтва з нашай арганізацыяй, спадзяемся, што ў доўгатэрміновае выдаванне вам бясплатнай арэнды нашых памяшканняў пазітыўна паўплывала на развіццё вашых арганізацый.

Жадаем поспехаў у вашай далейшай працы і застаёмся адкрытымі для супрацоўніцтва.

З павагай,

Фонд «Беларускі Дом»

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках