Прапаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель?
2- 4.05.2017, 14:37
- 26,092
Актывіста дагэтуль не даставілі ў суд Цэнтральнага раёна, дзе з раніцы разглядаецца яго справа.
Справа каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, у сувязі з ягоным удзелам у святкаванні Першамая ў цэнтры Менска, разглядацца сёння ў судзе Цэнтральнага раёна, паведамляе «Белсат».
Падтрымаць актывіста да будынка Цэнтральнага суда прыйшоў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч, а таксама грамадская актывістка Ніна Багінская. Багінская прыйшла ў суд з плакатам, які спрабаваў у яе забраць мужчына ў цывільным.
Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Разам з Яўгенам Афнагелем яна разглядала сёння справу лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сіўчыка прызналі «вінаватым» у частцы 3 артыкула 23:34 КаАП (удзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве») і прысудзілі да 15 дзён арышту.
Аднак, як паведаміла ў «Фэйсбуку» Марына Адамовіч, Яўгена Афнагеля ў суд Цэнтральнага раёна дагэтуль не прывезлі, яго месцазнаходжанне невядомае.
Нагадаем, што Яўгена Афнагеля затрымалі ўчора ўвечары.