Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля судзілі таемна
8- 4.05.2017, 16:16
- 24,907
Улады баяцца праяваў салідарнасці з лідарамі народных пратэстаў.
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска павінна была разглядацца справа каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля праз ягоны ўдзелу ў святкаванні Першамая ў цэнтры Менска. Аднак затрыманага ўчора ўвечары актывіста так і не прывезлі ў суд.
Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча распавяла Charter97.org, што Яўгена Афнагеля асудзілі таемна.
«Яўген Афнагель цяпер на Акрэсціна. Яго павінны былі прывезці сёння ў суд Цэнтральнага раёна і абвясцілі аб тым, што будуць судзіць менавіта там. Але ў выніку ў гэты суд Афнагеля так і не прывезлі, а пазней адвакату паведамілі, што ён ужо асуджаны і знаходзіцца на Акрэсціна. Пры гэтым не сказалі – дзе і хто асудзіў і колькі «сутак» далі», - распавяла Марына Адамовіч.