25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Я ўстурбаваны за бяспеку актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

11
Я ўстурбаваны за бяспеку актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Палітык пракаментаваў сітуацыю з ультыматумам Беларускага дома ў Варшаве.

На сайце грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сёння была апублікаваная заява яе лідара Андрэя Саннікава:

Пра сітуацыю з «Беларускім домам»

«Беларускі дом», які знаходзіцца ў Варшаве быў створаны на парытэтных пачатках грамадзянскай кампаніяй «Еўрапейская Беларусь» і рухам «За свабоду». Менавіта на такіх падставах гэтая арганізацыя атрымала памяшканне і падтрымку польскага ўрада з тым разуменнем, што там будзе знаходзіцца службовае памяшканне «Еўрапейскай Беларусі». Менавіта «Еўрапейская Беларусь» у 2014 годзе дэлегавала Уладзіміра Кобца на пасаду судырэктара «Беларускага дома».

У сакавіку гэтага года У. Кобцу было паведамлена, што ён больш не з'яўляецца каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» ў сувязі са стратай даверу і не можа займаць пасаду судырэктара «Беларускага дома». Пры гэтым магчымасць далейшага супрацоўніцтва не выключалася. Публічных заяў на гэты конт рабіць не планавалася. Пра гэту пастанову быў паінфармаваны дырэктар «Беларускага дома» Алесь Зарэмбюк. Пярэчанняў у яго такая пастанова не выклікала. Ён таксама пагадзіўся з тым, што найбліжэйшым часам «Еўрапейская Беларусь» падасць кандыдатуру новага судырэктара.

2 траўня гэтага года на электронны адрас «Еўрапейскай Беларусі» прыйшоў ліст без подпісаў з ультыматыўным патрабаваннем вызваліць памяшканні і з пагрозай захопу маёмасці.

Рэжым Лукашэнкі прадаўжае дзеянні для знішчэння «Еўрапейскай Беларусі»: спецслужбамі арганізаваная атака ў СМІ, ідуць арышты яе каардынатараў і актывістаў у Беларусі, на адрас каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі», якія знаходзяцца ў эміграцыі, выстаўленыя абвінавачванні ў спробе дзяржаўнага перавароту ўзброеным шляхам, сфабрыкаваная крымінальная справа. З улікам гэтых абставін узніклі падазрэнні, што старонка «Беларускага дома» ўзламаная спецслужбамі, тым больш што ні Кобец, ні Зарэмбюк на тэлефонныя званкі і электронныя просьбы растлумачыць сітуацыю не адказвалі. Сябры рады «Беларускага дома», з якімі ўдалося звязацца, нічога не ведалі ні пра ультыматум, ні пра «ўнутраныя патрэбы», якія выклікалі неабходнасць неадкладнага (цягам двух дзён) высялення «Еўрапейскай Беларусі».

Пазней атрымалася пераканацца, што электронная старонка «Беларускага дома» ўзламаная не была. Ультыматум У.Кобца і А.Зарэмбюка ў часе супадаюць з арыштамі ў Беларусі, абвінавачваннямі каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» ў цяжкіх злачынствах, кампаніяй паклёпу ў дзяржаўных СМІ.

3 траўня на адрас «Беларускага дома» ад імя «Еўрапейскай Беларусі» была накіраваная просьба растлумачыць незаконныя патрабаванні і нечаканае парушэнне дамоўленасцяў. Адказ дагэтуль не атрыманы.

Праз пагрозы фізічнай бяспекі супрацоўнікаў і актывістаў, блакаванне дзейнасці «Еўрапейскай Беларусі» і для гарантавання захаванасці дакументаў і абсталявання была прынятая пастанова аб часовым выездзе з «Беларускага дома» да высвятлення сітуацыі. Ніякіх іншых службовых памяшканняў у «Еўрапейскай Беларусі» ў Польшчы няма.

Андрэй Саннікаў,

каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках