23 снежня 2024, панядзелак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары народных пратэстаў не даюць уладам спакою нават за кратамі

3
Лідары народных пратэстаў не даюць уладам спакою нават за кратамі
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Да Паўла Севярынца і Вячаслава Сіўчыка не пускаюць адвакатаў.

Да Паўла Севярынца не пусцілі адваката. Ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, завулак Акрэсціна, 6.

«Учора да Паўла на Акрэсціна не пусцілі адваката. Адвакат чакаў дазволу амаль 6 гадзін - безвынікова», - адзначыла маці палітыка Таццяна Севярынец.

Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык абвясціў галадоўку ў знак пратэсту, да Вячаслава не пускаюць адваката і не даюць перадаць ваду:

Нагадаем, лідары народных пратэстаў былі затрыманыя пасля акцыі 1 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках