15 траўня 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «БСБ Банк» забралі ліцэнзію на некаторыя аперацыі з фізічнымі асобамі

8
У «БСБ Банк» забралі ліцэнзію на некаторыя аперацыі з фізічнымі асобамі
ФОТА: ONT.BY

Банк не можа больш прыцягваць грошы на ўклады ад фізічных асоб, выдаваць ім крэдыты, а таксама выпускаць карткі.

- Нацыянальны банк адклікае з 26 чэрвеня 2017 года ліцэнзію ЗАТ «БСБ Банк» на асобныя банкаўскія аперацыі з фізічнымі асобамі, - паведамляе прэс-служба Нацбанка. Прычына - у парушэннях, якія знайшлі падчас праверкі банка.

Такім чынам, што больш не мае права рабіць банк?

- прыцягваць грашовыя сродкі фізічных асоб (акрамя ІП) на рахункі і на ўклады (дэпазіты);

- адкрываць і весці банкаўскія рахункі фізічных асоб (акрамя ІП);

- выдаваць каштоўныя паперы, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асоб (акрамя ІП) на ўклады (дэпазіты), і размяшчаць іх на рахункі;

- выпускаць у абарачэнне (эмісію) банкаўскія аплатныя карткі фізічных асоб (акрамя ІП);

- кіраваць грашовымі сродкамі паводле дамовы давернага кіравання грашовымі сродкамі фізічных асоб (акрамя ІП).

Паводле законе ў выпадку адклікання ліцэнзіі банк абавязаны спыніць дзейнасць у тых аперацыях, якія яму забаронена выконваць, а таксама сплаціць усім укладчыкам і крэдыторам страты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках