22 снежня 2024, Нядзеля, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наш бой прадаўжаецца!

3
Наш бой прадаўжаецца!

Найбліжэйшыя акцыі пратэсту пройдуць у Менску 22 чэрвеня і 3 ліпеня.

Відэаролік з заклікам выходзіць на Кастрычніцкую плошчу Менска ў гэтыя дні з'явіўся на сэрвісе YouTube.

Яго аўтары нагадваюць аб гарачай вясне 2017 года. Відэашэраг з кадрамі з пратэстаў у розных гарадах Беларусі заканчваецца словамі «Наш бой прадаўжаецца» і інфармацыяй пра найбліжэйшыя акцыі.

Пікет салідарнасці з палітвязнямі пройдзе 22 чэрвеня а 18:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Яго галоўнае патрабаванне - неадкладнае вызваленне палітвязняў паводле «справы патрыётаў», а таксама Змітра Паліенкі і Міхаіла Жамчужнага.

Акцыя «За мірную Беларусь» адбудзецца 3 ліпеня і пройдзе пад сацыяльнымі і антываеннымі лозунгамі. Пачатак - а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках