12 траўня 2024, Нядзеля, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вучыць жыццю міністраў краін ЦЕІ

23
Лукашэнка вучыць жыццю міністраў краін ЦЕІ

Дыктатар сустрэўся з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін - сябраў Цэнтральнай-Еўрапейскай ініцыятывы.

«Замежная палітыка нашай краіны заснавана на шматвектарнасці і міралюбнасці. Мы імкнёмся выбудоўваць дружалюбныя, узаемавыгадныя стасункі з усімі дзяржавамі. Для нашай краіны ў роўнай ступені важна развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы штучнага выбару паміж імі», - заявіў Лукашэнка.

Аднак, заўважыў дыктатар, ёсць пэўныя сілы, якія не пакідаюць спробаў адрадзіць «блокавую палітыку мінулага».

«Хто як не мы, прадстаўнікі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, разумеем, да якіх разбуральных і катастрафічных наступстваў яна можа прывесці», - сказаў кіраўнік.

«Наяўныя рэаліі такія, што дзяржавам, якія геаграфічна знаходзяцца паміж Еўропай і Азіяй, неабходна браць на сябе больш адказнасці ў пытанні забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. Тым больш гэта часам нічога не каштуе ў матэрыяльным плане. Бо ад нас шмат у чым залежыць, ці будуць нашы краіны лініяй, што падзяляе сусветныя цэнтры сілы, або іх сувязным звяном. Цяпер трэба будаваць не новыя жалезныя заслоны, а разам наводзіць масты паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі на кантыненце», - упэўнены Лукашэнка.

Толькі праз раўнапраўны дыялог і паўнавартаснае эканамічнае супрацоўніцтва можна стварыць сапраўды Вялікую Еўропу, гарантаваўшы нашчадкам мір, бяспеку і росквіт, сказаў дыктатар.

Лукашэнка адзначыў, што з першых дзён свайго існавання арганізацыя павінна развіваць узаемавыгадныя эканамічныя сувязі паміж краінамі Еўропы пасля халоднай вайны.

«На сённяшні дзень гэта арганізацыя аб'ядноўвае краіны, якія ўваходзяць у самыя розныя інтэграцыйныя ўтварэнні і фарматы. Нам неабходна ў поўнай меры выкарыстаць гэты фактар. Менавіта з гэтай прычыны Беларусь абрала ў якасці галоўнай тэмы свайго старшынства прасоўванне сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці ў Вялікай Еўропе, - растлумачыў Лукашэнка . - Знаходзячыся на еўразійскім скрыжаванні, нашы дзяржавы сутыкаюцца з такімі цяжкасцямі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. У той жа час гэта стварае вялізныя магчымасці для пашырэння гандлю і актывізацыі сувязей у іншых сферах».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках