4 траўня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка пачаў «рабіць бізнэс» на ўгнаеннях

9
Як Лукашэнка пачаў «рабіць бізнэс» на ўгнаеннях

Кампанія «Белаграферт» для гэтых мэтаў была зарэгістраваная ў Беларусі ў канцы 2015 года.

Учора Лукашэнка і кіраўнік ягонымі справамі Віктар Шэйман абмеркавалі працу кампаніі «Белаграферт».

Як атрымалася даведацца tut.by, гэта сумеснае прадпрыемства «Беларусьгандля» (адна з кампаній УСП) і брытанскай Agrofertrans размешчанае пад Горадняй і займаецца выпускам і гандлем новымі відамі ўгнаенняў.

Кампанія «Белаграферт» была зарэгістраваная ў Беларусі ў канцы 2015 года. Неўзабаве яна стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». Кампанія абвясціла пра будаўніцтва пад Горадняй комплексу па выпуску сульфату амонію, сульфату калія і NPK-угнаенняў. Кошт праекта ацэньваўся ў 300 млн даляраў.

Першая лінія па выпуску грануляванага сульфату амонію магутнасцю 120 тыс. т у год запушчана сёлета. Другі этап аналагічнай магутнасці будзе рэалізаваны ў 2017-2018 гадах. На 2019-2020 гады запланавана рэалізацыя трэцяга этапу па выпуску мікрабіялагічных і комплексных арганамінеральных угнаенняў. Як вынік, будуць створаны новыя высокааплатныя працоўныя месцы, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі.

Паводле звестак агенцтва Argus, «Белагроферт» закупляе сыравіну ў «Гродна Азота» і даводзіць да розуму на сваіх магутнасцях. Блізу 80% выпушчаных кампаніяй угнаенняў будзе адгружаць на экспарт, а пакінуты аб'ём - на ўнутраны рынак.

Гэта вытворчасць нацэлена на выпуск угнаенняў з больш высокім дабаўленым коштам. Тэхналогіі дазволяць выпускаць комплексныя ўгнаенні з зададзенымі суадносінамі пажыўных рэчываў. Вытворца зможа выпускаць і невялікія партыі гранул, склад якіх будзе адпавядаць патрэбам пэўнага рэгіёну, распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Дзмітрый Ражкоў.

Раней там сцвярджалі, што інвестар мае вялікі досвед працы з такой прадукцыяй - ён з'яўляецца буйным трэйдарам угнаенняў на сусветным рынку.

Апытаныя журналістамі ўдзельнікі рынку называюць Agrofertrans невялікім і спецыфічным трэйдарам.

Згодна з інфармацыяй на сайце Agrofertrans, кампанія была створана ў Лондане ў 2002 годзе, і яе асноўным відам дзейнасці з'яўляецца міжнародны гандаль угнаеннямі і сыравінай для іх, аб'ём якой складае 1,5-2 млн тон у год. У кантактах паказаны адміністрацыйны офіс па месцы рэгістрацыі ў Вялікабрытаніі і каардынацыйны, камерцыйны і лагістычны офіс у Кіеве, а на сайце таксама гаворыцца пра наяўнасць агентаў кампаніі ў Маскве, Каіры, Пекіне, Нью-Дэлі, Стамбуле, Сан-Паўлу, Маямі і іншых краінах свету.

Зрэшты, «Белагроферт» не адзіны прыклад супрацоўніцтва Agrofertrans з Беларуссю.

Восенню мінулага года Беларуская калійная кампанія (БКК) пашырыла сваю прысутнасць ва Украіне, дзе пачала працу кампанія «Аграрозквіт». Паводле звестак у Дзяржрэестры Украіны, статутны капітал «Аграрозквіта» складае 300 тыс. грыўняў. Уласнікамі кампаніі з'яўляюцца БКК (60%) і Agrofertrans (40%), бенефіцыярам якой паказаны грамадзянін Швейцарыі Людовік Шарль Жан Вербіст.

У «Белаграферце» адмовіліся ад каментароў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках