4 траўня 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Макрон дамовіліся аб сумесным адказе Асаду

2
Трамп і Макрон дамовіліся аб сумесным адказе Асаду

У выпадку новай хімічнай атакі ЗША і Францыя разам нанясуць удар па пазіцыях сірыйскага дыктатара.

Прэзідэнты Францыі і ЗША Эмануэль Макрон і Дональд Трамп дамовіліся аб сумесным адказе ў выпадку новай хімічнай атакі з боку Асада. Гэта адбылося ў аўторак, 27 чэрвеня, падчас тэлефоннай размовы паміж Белым домам і Елісейскім палацам, паведамляе «Нямецкая хваля».

Раней Вашынгтон абвінаваціў прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў падрыхтоўцы патэнцыйнага нападу з ужываннем хімічнай зброі ў Сірыі. Пры гэтым у Дзярждэпартаменце ЗША адмовіліся раскрыць довады падрыхтоўкі атакі, бо яны з'яўляюцца «пытаннем выведкі».

Са слоў прэс-сакратара Пентагона Джэфа Дэвіса, ЗША заўважылі актыўнасць на аэрадроме Шайрат самалёта, які раней быў звязаны з хімічнай атакай. «Дамаск заплаціць высокую цану, калі Асад ажыццявіць чарговае масавае забойства», - заявіў раней прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер.

Хімічная атака на населены пункт Хан-Шэйхун адбылася ў правінцыі Ідліб ў Сірыі 4 красавіка. Сірыйскі цэнтр маніторынгу ў правах чалавека заявіў пра 80 загінулых. Паводле звестак турэцкага агенцтва Anadulu, загінулі 100 і пацярпелі 500 чалавек.

У траўні 2017 Human Rights Watch абвінаваціла Дамаск у сістэматычным ужыванні хімічнай зброі ў Сірыі, у тым ліку, супраць грамадзянскага насельніцтва. Башар Асад адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках