3 траўня 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў запрашаюць 3 ліпеня на Кастрычніцкую плошчу

6
Менчукоў запрашаюць 3 ліпеня на Кастрычніцкую плошчу

Акцыя Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу пройдзе ў цэнтры сталіцы ў Дзень вызвалення Менска. Пачатак - а 14:00.

Пра гэта гаворыцца ва ўлётках, якія з'явіліся ў розных раёнах горада. На іх размешчаны лозунгі акцыі - «Баста!» і «За мірную Беларусь!». Фатаграфіі даслалі ў рэдакцыю сайта Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org жыхары Менска.

- Толькі з дапамогай мірных пратэстаў зараз мы можам выказаць нязгоду са злачынным рэжымам, - распавёў адзін з іх. - Не выходзячы на акцыі пратэсту, мы даём маўклівую згоду на ператварэнне беларусаў у бяспраўных рабоў.

Ці патрэбныя нам вар'яцкія антыканстытуцыйныя дэкрэты? Ці патрэбныя тут чужыя войскі? Ці патрэбна пагроза страты суверэнітэту Рэспублікі Беларусь? Ці патрэбныя пастаяннае закручванне гаек, галеча, разруха? Ці дапушчальна, каб у цэнтры Еўропы былі палітвязні?

Калі адказы на гэтыя пытанні «не», то трэба выходзіць на Плошчу і гучна заяўляць пра гэта. 3 ліпеня - добры дзень для пратэсту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках