3 траўня 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвясцілі газавую рэвалюцыю

31
ЗША абвясцілі газавую рэвалюцыю

Амерыка выходзіць на глабальны энэргетычны рынак як найбуйнейшы экспарцёр звадкаванага газу.

Злучаныя Штаты маюць намер да 2020 года выйсці на глабальны рынак звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у якасці нета-экспарцёра.

Пра гэта гаворыцца на сайце Белага дома. Продаж амерыканскага газу з 2016 да 2040 год можа павялічыць даходы федэральнага бюджэту на 118 мільярдаў даляраў.

«Газавая рэвалюцыя ў ЗША прывядзе да таго, што наша краіна стане глабальным гульцом як экспарцёр ЗПГ», - адзначаецца ў паведамленні.

Да цяперашняга часу пачынаючы з 1953 года ЗША з'яўляюцца чыстым імпарцёрам прыроднага газу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 28 красавіка адмяніў указ свайго папярэдніка Барака Абамы аб абмежаванні вытворчасці карысных выкапняў на шэльфе, пашырыўшы здабычу нафты і газу на ўчастках Атлантычнага, Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў і ў Мексіканскім заліве. Дакумент дазваляе весці здабычу на амаль сямі мільёнах квадратных кіламетраў. На гэтай тэрыторыі можа знаходзіцца да 90 мільярдаў барэляў нафты і да 9 трыльёнаў кубаметраў газу.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках