4 траўня 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У чацвер тэмпература паветра дасягне +36°С

10
Сіноптыкі: У чацвер тэмпература паветра дасягне +36°С

На чацвер абвешчана штармавое папярэджанне праз навальніцу і спёку.

На 29 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град, моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. А ў большасці раёнаў Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30... 34°С, на поўдні месцамі +35... 36°С. Пра гэта tut.by расказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Па Беларусі будуць праходзіць атмасферныя франты з навальніцамі, залевамі, а ўслед за імі будзе паступаць вельмі цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Першымі пад удар ужо трапілі паўднёва-заходнія рэгіёны краіны, дзе сёння, 28 чэрвеня, былі адзначаны моцныя ліўні і навальніцы - напрыклад у Берасці выпала 43 мм ападкаў - палова месячнай нормы.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя ліўні, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература ўначы +14... 20°С, удзень +28... 34°С, на поўдні месцамі +35... 36°С.

У Менску імавернасць дажджоў ацэньваецца ў 90-95%, імавернасць навальніцы - 80-90%. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература ўначы +16... 18°С, удзень +30... 32°С.

У пятніцу, 30 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ўначы +16... 22°С, максімальная ўдзень +21... 28°С, на паўднёвым усходзе +29... 32°С.

У суботу, 1 ліпеня, уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +13... 19°С, максімальная ўдзень +19... 26°С, на паўднёвым усходзе ў асобных раёнах да +28°С.

У нядзелю, 2 ліпеня, уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах Беларусі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12... 19°С, максімальная ўдзень +18... 25°С, на паўднёвым усходзе да +27°С.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках