4 траўня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Філіпінах «палатачнікі» ўвялі штраф за недастаткова душэўнае спяванне гімна

5
На Філіпінах «палатачнікі» ўвялі штраф за недастаткова душэўнае спяванне гімна
Фота: Getty Images

Парушальнікаў, акрамя штрафу $5,5 тысяч, будуць аддаваць на «публічную ганьбу».

Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце ніжняй палаты філіпінскага парламента, паведамляе echo.msk.ru.

Штраф складзе ад 3-х да 5,5 тысяч даляраў. Парушальнікаў спачатку папярэдзяць, затым іх імёны надрукуюць у нацыянальнай газеце і аддадуць на публічную ганьбу.

У законапраекце адзначаецца, што выкананне гімна на публічных мерапрыемствах павінна быць абавязковым, а спяваць трэба з імпэтам. Аўтары дакумента наракаюць на тое, што, напрыклад, у кінатэатрах пры выканання гімна не ўсе ўстаюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках