4 траўня 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе ў ліпені будуць працаваць мабільныя камеры фотафіксацыі

5
Стала вядома, дзе ў ліпені будуць працаваць мабільныя камеры фотафіксацыі

Працаваць камеры хуткасці будуць на кожным адрэзку з 21.00 да 03.00.

З мэтай няўхільнага захавання хуткасных абмежаванняў у месцах канцэнтрацыі ДТЗ сталічная ДАІ апублікавала графік працы мабільных датчыкаў аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму руху ў ліпені 2017 года, піша tut.by.

Працаваць камеры хуткасці будуць на кожным адрэзку з 21.00 да 03.00.

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці прадоўжаць працаваць і на двух аварыйна небяспечных адрэзках праспекта Незалежнасці: па цотных датах ліпеня камера хуткасці будзе ўсталяваная на праспекце Незалежнасці, 156, каля развязкі з МКАД, а па няцотных - на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Рагачоўскай.

Абмежаванні хуткасці на абодвух адрэзках - 80 км/г як для легкавых, так і для грузавых аўто. Таксама камера хуткасці будзе ўсталяваная на Партызанскім праспекце, 75. Хуткасць на гэтым адрэзку дарогі абмежаваная 60 км/г. Гэтыя мабільныя датчыкі будуць кантраляваць хуткасць руху транспартных сродкаў з 07.00 да 20.00.

Яшчэ дзве камеры хуткасці будуць усталяваныя ля 33-га кіламетра вонкавага кальца і 22-га кіламетра ўнутранага кальца МКАД (абмежаванні 90 км/г). Працаваць яны будуць кругласутачна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках