4 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва падпісала першы кантракт на пастаўку звадкаванага газу з ЗША

12
Літва падпісала першы кантракт на пастаўку звадкаванага газу з ЗША

Вільня ўслед за Варшавай наважыла закупляць амерыканскі газ.

Нацыянальны газавы аператар Літвы Lietuvos Duju Tiekimas падпісаў кантракт з амерыканскай кампаніяй Cheniere - пакуль адзіным у ЗША экспарцёрам звадкаванага прыроднага газу, на пастаўку блакітнага паліва, паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на Reuters.

Кантракт стане першым для Літвы пагадненнем аб куплі газу непасрэдна ў ЗША і дазволіць дыверсіфікаваць крыніцы паставак з наступным зніжэннем на ўнутраным рынку долі расейскага «Газпрома», якая ўжо ўпала да 50%.

Танкер з амерыканскім блакітным палівам прыбудзе ў порт у Клайпедзе ў жніўні. У гэтым порце з 2014 года працуе плывучы тэрмінал для прыёму звадкаванага газу, арандаваны ўладай у нарвежскай Hoegh LNG.

Нагадаем, летась Польшча атрымала першую камерцыйную партыю звадкаванага прыроднага газу з Катара. Танкер з 210 тысячамі кубаметраў СПГ у труме прышвартаваўся ў тэрмінале Свінауйсця (Swinoujscie). Раней Польшча заявіла, што дзякуючы працы тэрмінала ў Свінауйсці і газаправоду з нарвежскім шэльфам, краіна забяспечыць сабе незалежнасць ад паставак газу з Расеі.

У красавіку Варшава пачала купляць газ у ЗША. Першае судна з блакітным палівам прыбыло ў Польшчу ў пачатку чэрвеня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках