4 траўня 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: З дапамогай сяброў адаб'ёмся

1
Павел Севярынец: З дапамогай сяброў адаб'ёмся
Павел Севярынец

Апазіцыйнаму палітыку пагражаюць арыштам маёмасці за нявыплачаныя штрафы.

Судовыя выканаўцы папярэдзілі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, што на днях пачнуць «апісваць і арыштоўваць ягоную маёмасць», калі ён не выплаціць штрафы, прысуджаныя за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага і акцыі салідарнасці з палітвязнямі каля будынку КДБ 31 сакавіка.

«Помсцяць за вясновыя акцыі, - перакананы Павел Севярынец. - У мяне няма магчымасці выплачваць гэтыя абсурдныя штрафы, як і няма ў нашай сям'і асаблівай маёмасці - хіба пральная машына і лядоўня ў здымнай аднапакаёвай кватэры. Напэўна, адключаць тэлефон ці зробяць невыязным...На жаль, магчымасці салідарнасці не бязмежныя - за апошні год такіх штрафаў было паўтара дзясятка. Калі выканаўцы пагодзяцца на растэрміноўку, з дапамогай сяброў адаб'ёмся. Калі не - значыць, фактычна дзейнічае загад «ціснуць».

Палітык звяртае ўвагу на тое, што пагрозы адбываюцца напярэдадні 3 ліпеня і сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках