4 траўня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь атрымае амаль удвая менш расейскай нафты

5
Беларусь атрымае амаль удвая менш расейскай нафты

Расея ў трэцім квартале паставіць у Беларусь 4,5 мільёна тон нафты ў параўнанні з планамі да сямі мільёнаў тон.

Пра гэта interfax.by паведаміў міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак.

У сваю чаргу ў канцэрне «Белнафтахім» паведамілі, што «пастаўкі будуць весціся ў адпаведнасці з заяўкай беларускага боку».

Як паведамлялася, у 2016 года Расея скараціла пастаўкі ў Беларусь нафты да 18,4 млн т праз рознагалоссі ў падыходах да вызначэння кошту газу.

У другім квартале рознагалоссі былі ўрэгуляваныя. У першым квартале РФ паставіла ў Беларусь 4 млн т, у II квартале - 5 млн т. Прэс-сакратар «Транснафты» Ігар Дзёмін паведамляў, што ў другім паўгоддзі ў Беларусь будзе пастаўлена 15 млн тон. Меркавалася, у трэцім і чацвёртым квартале будзе пастаўлена па 7 млн тон нафты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках