4 траўня 2024, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст прафзвязу РЭП: Рэгіёны адыгралі важную ролю ў прыпыненні дэкрэта №3

2
Актывіст прафзвязу РЭП: Рэгіёны адыгралі важную ролю ў прыпыненні дэкрэта №3

Падчас кампаніі за скасаванне дэкрэта аб «дармаедах» пінчукі актыўна вялі збор подпісаў.

У Пінску абралі кіраўніка прафгрупы незалежнага прафзвязу РЭП. У другі раз ім стаў Раман Бурэнка, паведамляе praca-by.info.

Са слоў намесніцы старшыні прафзвязу і рэгіянальнага кіраўніка Берасцейскай вобласці Зінаіды Міхнюк, запрошанай на сход:

- Раман надае юрыдычную падтрымку сябрам прафзвязу. Напрыклад, ён дапамог чальцу прафзвязу Аляксандру Глобажу, з якім не падоўжылі кантракт праз ягоную прынцыповасць у працоўных і вытворчых пытаннях. У дадатак да гэтага наймальнік не выплаціў прэмію, якую абавязаны быў выплаціць на пастанову камісіі ў працоўных спрэчках. Дзякуючы Раману, работнік звярнуўся ў суд і перамог. Цяпер наймальнік вінен Аляксандру Глобажу пакладзеную суму прэміі і 150 рублёў за дні пратэрміноўкі.

На адзінае меркаванне прысутных акрамя юрыдычнай падкаванасці абраны кіраўнік Пінскай прафгрупы валодае ўсімі якасцямі лідара: мэтанакіраванасцю, крэатыўнасцю, камунікабельнасцю.

Бурную дыскусію на сходзе выклікалі акцыі пратэсту за скасаванне дэкрэта №3. Пінск быў у ліку гарадоў Беларусі, дзе падчас акцый пратэсту на плошчу выйшла блізу 1000 неабыякавых грамадзян, у тым ліку і актывістаў РЭП.

- Падчас кампаніі за скасаванне дэкрэта №3 мы ў нашай прафсаюзнай ячэйцы вялі збор подпісаў пад зваротам у «палату прадстаўнікоў» і адміністрацыю Лукашэнкі, - распавёў Раман Бурэнка. - Я мяркую, што актыўнасць рэгіёнаў адыграла не малаважную ролю ў прыпыненні дакумента.

- У Пінску неабходна наладзіць сістэмную работу для ўключэння новых чальцоў у прафзвяз РЭП, - канстатавала Зінаіда Міхнюк. - За час свайго існавання пінская прафгрупа павялічылася ўдвая. Але для сталіцы Палескага ваяводства гэта не дастаткова. Ёсць над чым працаваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках