4 траўня 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ліпковіч пра парад: Калі генералы салютуюць хлопчыку - гэта карыкатура

84
Яўген Ліпковіч пра парад: Калі генералы салютуюць хлопчыку - гэта карыкатура

Наземны парад даўно трэба замяніць паветраным, асфальт будзе не сапсаваны.

Яўген Ліпковіч, пісьменнік, сцэнарыст і блогер мяркуе, што наземны парад у існым выглядзе даўно не мае сэнсу, а працоўныя калектывы пры вялікім жаданні могуць ладзіць дэманстрацыі самі па сабе, піша «Белсат».

«Наяўнасць на трыбуне некаторых сямейнікаў вышэйшага чыноўніка выклікае апраўданае абурэнне ў часткі насельніцтва. І калі генералы салютуюць нейкаму хлопчыку, гэта зусім ператварае парад у карыкатурную гульню ў салдацікі», - кажа Яўген Ліпковіч.

Блогер падкрэслівае, аднак, што вайсковыя парады ў Дзень Незалежнасці - сусветная практыка.

«У якасці кампрамісу я б прапанаваў скасаваць парад з танкамі, пакарабачаным асфальтам і пабітымі ліхтарамі, пакінуць толькі паветраную частку. А дэманстрацыю рабочых ладзіць у закрытым памяшканні, у комплексе «Чыжоўка-Арэна», напрыклад».

Ён згодны пакінуць усё, як ёсць, толькі пры адной умове:

«Але калі на парадзе раптам выпадкова задушылі б прэс-сакратара Міністэрства абароны Макарава, то я гатовы глядзець парад і так», - кажа Яўген Ліпковіч.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках