4 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве тысячы слоў, якія змянілі Чэхаславаччыну

1
Дзве тысячы слоў, якія змянілі Чэхаславаччыну

Публікацыя, якая стала пікавым момантам «Пражскай вясны».

27 чэрвеня 1968 года адразу ў некалькіх чэхаславацкіх СМІ быў апублікаваны заклік пісьменніка Людвіка Вацуліка «Дзве тысячы слоў, звернутых да рабочых, сялян, службоўцаў, навукоўцаў, работнікаў мастацтва і ўсіх астатніх», у якім аўтар заклікаў да маштабнай рэформы Камуністычнай Партыі Чэхаславаччыны шляхам, прапанаваным Дубчакам. Заклік быў апублікаваны на наступны дзень пасля скасавання папярэдняй цэнзуры і ўтрымліваў подпісы 60 чэхаславацкіх інтэлектуалаў, піша сайт urokiistorii.ru.

«Дзве тысячы слоў» сталі адным з пікавых момантаў «Пражскай вясны» як кансалідаванай спробы чэхаславацкага грамадства пабудаваць «сацыялізм з чалавечым тварам». У Крамлі публікацыю заклікаў успрынялі як ідэалагічную дыверсію, а шырокая падтрымка тэзісаў Вацуліка з боку насельніцтва рэспублікі справакавала пераслед не толькі аўтара артыкула, але і многіх, якія паставілі пад ім свой подпіс ужо пасля ўводу савецкіх танкаў у Чэхаславаччыну.

«Парадкі камуністычнай партыі з'явіліся чыннікам і мадэллю такіх жа парадкаў у дзяржаве. Яе саюз з дзяржавай прывёў да таго, што знікла перавага глядзець на выканаўчую ўладу з боку. Дзейнасць дзяржавы і гаспадарчых арганізацыяў не крытыкавалася. Парламент развучыўся абмяркоўваць, урад - кіраваць, а кіраўнікі - працаваць. Выбары страцілі сэнс, законы - вагу.

Мы не маглі больш давяраць сваім прадстаўнікам ў аніводным камітэце, ды калі б захацелі, то не маглі б ад іх нічога патрабаваць, бо яны ўсё адно нічога не маглі дамагчыся. Яшчэ горш было тое, што мы ўжо не маглі верыць адзін аднаму. Асабісты і калектыўны гонар зніклі. Сумленнасцю дамагчыся чаго-небудзь было не магчыма, а аб узнагародзе паводле здольнасцяў няма чаго казаць. Таму большасць страціла цікавасць да грамадскіх пытанняў і клапацілася толькі пра сябе ды пра грошы, прычым нават і на грошы нельга было спадзявацца. Сапсаваліся стасункі паміж людзьмі, знікла радасць працы, карацей, прыйшлі часы, якія пагражалі духоўнаму здароўю і характару народа».

Цалкам прачытаць пераклад самвыдата заклікаў можна тут.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках