4 траўня 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэймс Мэціс: Пуцін стварае непрыемнасці

1
Джэймс Мэціс: Пуцін стварае непрыемнасці

Кіраўнік Пентагона заявіў, што палітыка Крамля не дапаможа расейцам вярнуць надзею.

Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс падчас лекцыі ў нямецкім універсітэце абвінаваціў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў стварэнні «непрыемнасцяў за мяжой», дадаўшы, што гэтая практыка наўрад ці дапаможа народу Расеі «зноў здабыць надзею», піша www.bbc.com.

«Расейскі лідар чыніць непрыемнасці за межамі Расеі, але гэта не дапаможа ёй аднавіць дабрабыт або зноў здабыць надзею», - цытуе словы Мэціса агенцтва Рэйтэр.

Мэціс здзяйсняе ўжо чацвёрты афіцыйны візіт у Еўропу з моманту прызначэння міністрам абароны ЗША. Галоўнай тэмай ягоных папярэдніх візітаў было абмеркаванне ўзаемастасункаў краін-партнёраў NATO, у тым ліку фінансавых дачыненняў унутры блока.

Так, падчас візіту ў студзені Мэціс запэўніў генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга ў тым, што Вашынгтон надае альянсу вялікае значэнне.

Украіна заканадаўча замацавала імкненне стаць сябрам NATO

Парламенцкая асамблея NATO падтрымала Грузію на шляху ў альянс.

Мэціс таксама правёў тэлефонную размову з міністрам абароны Брытаніі Майклам Фэланам, падчас якой таксама адзначыў, што ЗША захоўваюць «непарушную прыхільнасць» абавязацельствам у рамках NATO.

Аднак ужо ў траўні Дональд Трамп на сустрэчы з лідарамі краін альянсу ў Брусэлі заявіў, што яны павінны павялічыць свае абаронныя выдаткі як мінімум да 2% ВУП, тады як цяпер толькі пяць з 28 чальцоў альянсу выконваюць гэта абавязацельства.

Пры гэтым падчас сваёй лекцыі Мэціс адзначыў, што Вашынгтон зацвердзіў падтрымку аперацыі NATO для ўмацавання ўсходніх рубяжоў аж да 2020 года.

Фінансаванне ініцыятывы European Reassurance Initiative, якая з'явілася неўзабаве пасля анэксіі Расеяй Крыма, таксама павялічанае з 3,4 млрд даляраў летась да 4,8 млрд даляраў сёлета, адзначыў Мэціс.

«Судзіць аб Амерыцы паводле такіх дзеянняў - лепш, чым з усякіх газетных загалоўкаў», - заявіў шэф Пентагона.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках