4 траўня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нешта ўпала на галовы начальства ў Мінадукацыі»

9
«Нешта ўпала на галовы начальства ў Мінадукацыі»

Беларусы ў штыкі прынялі новыя «лісты шчасця» для студэнтаў.

Ініцыятыва ўладаў размеркаваць у абавязковым парадку ўсіх выпускнікоў выклікала неадназначную рэакцыю, піша «Салiдарнасць».

Нагадаем, на днях беларускія ВНУ атрымалі даручэнне ўрада аб тым, што ўсе выпускнікі павінны быць працаўладкаваныя. Цяпер універсітэтам і інстытутам трэба «дадаткова прапрацаваць» пытанне і «забяспечыць стопрацэнтнае размеркаванне»,

Такі «клопат» дзяржавы не прайшоў незаўважаным. Вось толькі асаблівага энтузіязму ён не выклікаў.

«Мінадукацыі ператварыла ўніверсітэты ў канторы для выканання ідэалагічных загадаў».

Вось так адрэагавалі на «новаўвядзенне» карыстальнікі Байнэту:

«Краіне бракуе рабоў»

«І пасля гэтага выпускнікам яшчэ даводзяць, што чым на гэтым «кавалачку» зямлі ім нідзе не будзе лепш?»

«Усё ідзе да таго, што незалежна ад спецыяльнасці ўсе студэнты паедуць у калгасы быкам хвасты круціць».

«Увядзенне прыгоннага права на падыходзе».

«З такімі тэмпамі росквіту працоўныя месцы трэба забіваць з першага класа».

«Будзе два гады стажу ў памыйніцы з заробкам блізу 260 рублёў у большасці выпадкаў...Дзіця чакае не дачакаецца заканчэння «клопату дзяржавы» - яшчэ год застаўся. А так - мова і другі дыплом у працэсе, потым бягом з РБ».

«Краіне бракуе рабоў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках