3 траўня 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У літоўскай Паланзе можна будзе паабедаць за €1

4
У літоўскай Паланзе можна будзе паабедаць за €1

Мясцовыя бізнэсоўцы, якіх з году ў год крытыкавалі за высокія цэны, відавочна, наважыліся на перамены.

Напрыклад, у кавярні Laukinių Vakarų salūnas гэтым летам можна паабедаць за 1 еўра. З 11 да 18 гадзін тут паабедаць, закусіць і выпіць можна па мінімальнай цане. Тым часам, установа Cepeliniškės адмовілася ад прадаўцоў і стала кавярняй самаабслугоўвання, піша Delfi.

Цікавасць з'явілася імгненна

- Мы падумалі, што сегмент людзей, якія прыязджаюць у Палангу з пытаннем, дзе можна танней перакусіць, даволі вялікі, так што чаму б не зрабіць так, каб сапраўды было танна? Мы наважылі ўсе недарагія стравы зрабіць па еўра. Відавочна, што на вул. Басанавічаус мы такія адны, - сказаў мэнэджар кавярні Аўдрус Мікалаускас.

З ягоных слоў, новае цэнаўтварэнне ўвайшло ў дзеянне напярэдадні свята самай кароткай ночы Ёнінэс:

- Цікавасць адназначна адчуваем. Усё залежыць ад надвор'я, таму сказаць, колькі чалавек мы абслугоўваем складана. Гэта колькасць вагаецца ў межах 50-300, у выхадныя бывае больш людзей. І моладзь прыходзіць, і работнікі – кола вельмі шырокае.

Са слоў прадстаўніка кавярні, пры падрыхтоўцы меню, у якім стравы каштуюць 1 еўра, было вырашана ўключыць самыя папулярныя стравы з меню абеду дня.

- Груба кажучы, цану мы на 35-40% знізілі. Спачатку вельмі баяліся, але цяпер бачым, што большая частка людзей заказвае што-небудзь з гэтага меню, а ўбачыўшы, што нешта атрымалася зэканоміць, выбіраюць нешта яшчэ, - кажа Мікалаускас.

За 1 еўра тут можна выбраць суп, порцыю галубцоў 120-130 гр, 90 гр курынага гарачага, 80 гр свіных катлет, 150 гр бульбянога пірага. Аднак за гарнір давядзецца заплаціць асобна - ад 70 цт - да 1 еўра.

За еўра тут таксама можна замовіць штрудзель, яблычны пірог або пончык. Столькі ж каштуюць некаторыя алкагольныя напоі.

Адмовіліся ад афіцыянтаў

Тым часам, прадстаўнікі кавярні Cepeliniškės адмовіліся расказаць пра навінкі сезона. Жанчына, якая прадставілася мэнэджэрам, толькі сказала, што самаабслугоўванне тут было ўведзена для зручнасці кліентаў, аднак цэны зніжаны не былі, бо яны, нібыта, тут і так невысокія.

Порцыя салаты «Аліўе» тут каштуе 1,80 еўра, селядзец з бульбай - 2,50 еўра, смажаны хлеб - 1,30 еўра. Суп дня ў кавярні вам абыдзецца ў 1,20 еўра, халаднік - у 2,20 еўра. Порцыя цэпелінаў каштуе 3,90 еўра, палова порцыі - 2,20 еўра. Карбанат, курыная смажаніна, траска - па 5 еўра. Цана на каву вагаецца ад 1 да 1,80 еўра, гарбата каштуе 1 еўра, шклянка малака ці кефіру каштуе 80 еўрацэнтаў.

Мэнэджар Асацыяцыі гасцініц і рэстарацый Палангі Інгрыда Валайтэне адзначыла, што няма ніякіх пагадненняў паміж бізнэсоўцамі горада пра якое-небудзь зніжэнні цэн на прадукты харчавання. Яна выказала здагадку, што такое рашэнне, магчыма, было прынятае праз іх нежаданне мірыцца з пастаяннымі скаргамі на нібыта вялізныя кошты ў рэгіёне.

- Кожны па-свойму сыты гэтым па горла і проста хоча, каб у далейшым распаўсюдзіліся звесткі пра тое, што ёсць месцы ў Паланзе, дзе можна паесці танней і якія арыентаваныя на сем'і, на больш масавыя плыні адпачывальнікаў, - патлумачыла яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках