4 траўня 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінчукі наважылі «прыструніць» дарожнікаў

2
Пінчукі наважылі «прыструніць» дарожнікаў

Жыхары Пінска хочуць ведаць, як выдаткоўваюцца сродкі, якія вылучаюцца на рамонт дарог.

26 чэрвеня петыцыя была адпраўлена адрасатам. «Прашу даць інфармацыю аб выдатках бюджэтаў на ажыццяўленне ямачнага і капітальнага рамонту дарог Пінска і раёна за апошнія два гады. Таксама заяўнікі просяць агучыць суму сабраных сродкаў ад дзяржаўнай мыты для допуску транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і ад акцызаў на паліва», - гаворыцца ў звароце, піша media-polesye.by.

Транспартны падатак з'явіўся ў Беларусі ў 2014 годзе. Тады планавалі, што адна палова сабраных сродкаў пойдзе на рамонт рэспубліканскіх дарог, а другая на рамонт мясцовых. Але з году ў год рэгіёны ўразалі ў сродках.

У выніку людзі плацяць усё больш і больш, але на дарогі, па якіх яны ездзяць, грошай вылучаецца ўсё менш.

Сёння ўрад выбраў 6 тысяч кіламетраў мясцовых дарог, якія неабходна адрамантаваць у першую чаргу. Але, так як транспартнага падатку на ўсё не хопіць, Саўмін прапануе ўзяць на гэтыя мэты валютны крэдыт у Банку развіцця. Гэта значыць мясцовым бюджэтам яго давядзецца аддаваць з працэнтамі і ў валюце, што не задаволіла дэпутатаў, і яны прапанавалі пакідаць у мясцовым бюджэце блізу 70% паступленняў ад дарожнага збору.

Таксама паступіла прапанова перадаць вуліцы, якія знаходзяцца на балансе камунальнікаў, на баланс спецыялізаваных арганізацый. Бо фінансавы стан нашага ЖКГ ніколі не дазволіць выканаць той комплекс работ, які неабходны, таму якасць дарог не адпавядае сучасным патрабаванням.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках