3 траўня 2024, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нам прапануюць сапраўдны электронны канцлагер»

15
«Нам прапануюць сапраўдны электронны канцлагер»

Чаму ў Беларусі ініцыятыва караецца.

Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў пракаментаваў прапанову міністэрства падаткаў і збораў абавязаць банкі даваць справаздачу перад падатковай аб руху сродкаў па рахунках усіх юрыдычных асоб незалежна ад аб'ёму аперацый (цяпер гэта робіцца ў выпадку, калі сума аперацый за месяц перавысіла 5000 базавых велічынь - 115 тысяч рублёў) , піша «Салiдарнасць».

«Мы бралі ўдзел у падрыхтоўцы праекта дэкрэта аб скасаванні залішніх патрабаванняў да бізнэсу і прапаноўвалі ўнесці норму аб суразмернасці дзяржрэгулявання разумнай неабходнасцю. Нашу прапанову не прынялі, заявіўшы, што любое дзяржаўнае рэгуляванне і так грунтуецца на прынцыпах аптымальнасці. Зараз жа нам прапануюць самы сапраўдны электронны канцлагер», - адзначыў Віктар Маргелаў у гутарцы з штотыднёвікам «Беларусы і рынак».

На яго думку, дзякуючы выкарыстанню электронных рахункаў-фактур быў усталяваны жорсткі кантроль за рухам тавараў аж да таго, «на якім прадпрыемстве якая булачка праведзена». Пры гэтым з'яўленне ў гандлёвых арганізацыях новага пакалення рэгістратараў, здольных весці колькасны ўлік, дасць падатковай магчымасць кантраляваць, у якой краме і ў якой касе гэтая булачка была рэалізаваная. Не за гарамі той дзень, калі можна будзе ўжыць такую тэхналогію, як адзіны чып на банкаўскай картцы, якая дазваляе адсачыць, хто ж булачку купіў.

«Падатковая патрабуе, каб банкі здавалі ёй усю інфармацыю пра плацяжы, што разам са зборам іншых звестак ператвараецца ў сістэму татальнага сачэння. Гэта пытанне часу. Год-два - і кантралёры будуць не толькі ведаць, хто вырабіў і прадаў, але і хто купіў і калі з'еў гэтую булачку», - мяркуе Віктар Маргелаў.

У РКП упэўненыя, што такія перспектывы супярэчаць прынцыпам аптымальнага дзяржрэгулявання, бо, па-першае, вельмі затратна, а па-другое, ствараюць магчымасці для злоўжыванняў, звязаных з выкарыстаннем інфармацыі. Сустаршыня канфедэрацыі растлумачыў:

«Звесткі пра плацяжы кампаній, колькасці і склада іх продажаў маюць значную каштоўнасць. У работнікаў падатковых органаў з'явіцца спакуса нелегальна прадаваць звесткі. Сур'ёзнай адказнасці за раскрыццё такой інфармацыі ў нашым заканадаўстве няма. Падаткавіка, што зарабляў такім бізнэсам ў лепшым выпадку выганяць з працы. За той час, пакуль яго будуць вылічаць, ён можа загубіць не адзін дзясятак прадпрыемстваў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках