4 траўня 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы «прэзідэнт» Прыднястроўя таемна сплыў у Малдову

14
Былы «прэзідэнт» Прыднястроўя таемна сплыў у Малдову
ЯЎГЕН ШАЎЧУК
ФОТА: РІА «Новости»

Яўгена Шаўчука абвінавачваюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў.

Былы «прэзідэнт» Прыднястроўя Яўген Шаўчук таемна пакінуў непрызнаную рэспубліку і збег у Малдову, піша ria.ru.

Як распавёў спікер Вярхоўнага савета Прыднястроўя Аляксандр Шчэрба, у ноч на 28 чэрвеня Яўген Шаўчук «перасёк раку Днестр на плаваючым сродку і збег з тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі».

Яўген Шаўчук узначальваў Прыднястроўе з 2011 да 2016 года. Цяпер яго падазраюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных сумах. 28 чэрвеня Вярхоўны савет на просьбу пракурора ПМР пазбавіў Шаўчука недатыкальнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках