3 траўня 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна Расеі супраць Украіны выходзіць на новы ўзровень

8
Вайна Расеі супраць Украіны выходзіць на новы ўзровень

Без палітычнага прагрэсу на Данбасе ваеннае развязанне немагчымае.

Абвастрэнне на Данбасе, напрыклад, пагаршэнне сітуацыі на Светладарскай дузе, і павелічэнне колькасці тэрарыстычных актаў звязаныя з тым, што ваенныя дзеянні РФ супраць Украіны выходзяць на новы ўзровень. Чаму ціск Захаду можа стаць падставай для Расеі зладзіць тэракты не толькі ва Украіне, «Апострофу»Юрый Карын.

- Абвастрэнне на Данбасе з'яўляецца натуральным элементам ціску Расейскай Федэрацыі і гэтага пляшывага (Уладзіміра Пуціна, - заўв). Фактараў, якія могуць быць з гэтым звязаныя, досыць шмат. Пачынаючы з парушэння «хлебнага прымірэння», якім яны паказваюць, што ім глыбока напляваць на ўсе чалавечыя каштоўнасці. І заканчваючы тым, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пачынае тузаць за прычынныя месцы, што вельмі не падабаецца вялікаму самадзержцу. Яму ўсё адно, сотняй больш, сотняй менш буратаў там загіне.

Апошнія тэракты, у тым ліку і ў Кіеве, можна назваць такім своеасаблівым «віншаваннем». Яны любяць такія падзеі прывязваць да дат - у гэты раз да Дня Канстытуцыі. Гэта было «прывітанне» нашым спецслужбам, якія вельмі добра папілі крыві. Калі раней мы адбіваліся, то апошнім часам у некаторых момантах пачалі наступаць ім на пяткі. Таму яны такім чынам і спрацавалі. Няма нагоды вінаваціць спецслужбы - ва ўсім свеце ў кантор з вялікім фінансаваннем і забеспячэннем здараюцца значна большыя праколы. Вайна прадаўжаецца і выходзіць на новы ўзровень, у тым ліку з выкарыстаннем ДРГ і тэрарыстычнымі актамі. Акрамя таго, у нас маса закансерваваных іх дзеячаў - нават у тых структурах, дзе іх і быць не павінна. У нас не было зачысткі, люстрацыі. У нас адкрыта адмаўляюць украіна-расейскую вайну, хоць ва ўсім свеце ўжо даўно называюць рэчы сваімі імёнамі.

Мне здаецца, што цяпер ужо цалкам фармулюецца палітыка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў дачыненні да Пуціна. Яна будзе ці ўзмацняць палітыку Макрона, або ісці паралельна з ёй. Таму кепска будзе не толькі нам - такія элементы тэрору будуць уключаныя, напэўна, і ў іншых краінах. Ён [Пуцін] будзе выдаваць сябе за поўнага вар’ята з той мэтай, каб ад яго адчапіліся і далі тое, што ён патрабуе, пакінулі ўсё так, як ён хоча.

Без палітычнага прагрэсу ў развязанні сітуацыі на Данбасе ваеннае развязанне немагчымае. Ваеннае развязанне будзе, калі мяжа будзе пад дакладным кантролем, калі з таго боку не будуць перакінутыя дзясяткі брыгадных тактычных груп узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Тады з гэтага боку адбудзецца звычайная вайсковая аперацыя зачысткі ад узброеных фармаванняў. Потым гадоў пяць будзе дзейнічаць антытэрарыстычны рэжым для выяўлення і знішчэння пакінутых недабіткаў, канфіскацыі зброі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках