8 снежня 2025, панядзелак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абноўлены спіс палітвязняў-патрыётаў

2
Абноўлены спіс палітвязняў-патрыётаў
Фота: charter97.org

14 беларускіх патрыётаў працягваюць заставацца за кратамі.

На 5 чэрвеня вядома пра 14 фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», якія застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ і СІЗА-1.

Таксама ім прад’яўлена дадатковае абвінавачванне, паведамляе spring96.org.

Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Данілаў Віктар Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 10.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, 1991 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ; прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Кавальчук Іван Віктаравіч, 1991 г.н.; затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Комлік-Ямацін Андрэй Ігаравіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Мароз Віктар Генадзьевіч, 1986 г.н.; затрыманы 03.04.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Новік Дзмітрый Мікалаевіч, 1978 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 07.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. У траўні пераведзены ў СІЗА КДБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Пашкевіч Цімур Вітальевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 29 красавіка пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Румянцаў Уладзімір Сяргеевіч, 1988 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, 1976 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. З 05.04.2017 знаходзіцца ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).

Фёдараў Уладзімір Валер'евіч, 1988 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. У траўні быў пераведзены ў СІЗА КДБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Вядома аб вызваленні наступных фігурантаў справы:

Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, 1985 г.н.; затрыманы 25 сакавіка, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, праз два тыдні быў пераведзены ў СІЗА-1; прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 2 чэрвеня пад падпіску аб нявыездзе.

Бяляўскі Андрэй Валер’евіч, 1982 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. У першай дэкадзе красавіка пераведзены ў СІЗА-1, у траўні - зноў у СІЗА КДБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК). Адпушчаны 2 чэрвеня пад падпіску аб нявыездзе.

Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 19 траўня пераведзены пад хатні арышт.

Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, 1970 г.н.; кіраўнік клуба “Патрыёт” у Бабруйску; затрыманы 24.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. Адпушчаны 18 траўня.

Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага клуба "Патрыёт"), 1994 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. Адпушчаны 29 красавіка.

Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.

Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, першапачаткова ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1, 31.03.2017 было прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.

Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА-1 31.03.2017.

Кулініч Сяргей Уладзіміравіч, палітычны актывіст, паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, затрыманы 24.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 03.04.2017.

Васільеў Раман Ігаравіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Яроменак Уладзімір Мікалаевіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Крэмянецкі Дзмітрый Алегавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Леўчанка Арцём Русланавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 22.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Барсток Сяргей Пятровіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны 31.03.2017.

Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, спецназавец з Мар'інай Горкі, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.

Грэк Ілля Генадзьевіч, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.

Сцяпанаў Максім Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, утрымліваўся ў СІЗА КДБ, адпушчаны 31.03.2017.

Саскевіч Аляксей Іванавіч, вайсковец з Мар'інай Горкі; затрыманы 24.03.2017, адпушчаны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках