4 траўня 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як берасцейскія пенсіянеры збіраюць камяні за мех бульбы

7
Як берасцейскія пенсіянеры збіраюць камяні за мех бульбы
ФОТА: TUT.BY

Жыхары Берасця вымушаныя зарабляць на старасць цяжкай фізічнай працай.

Лета – гэта не толькі час садавіны, гародніны і ягадаў, але і сезон палявых працаў: пасадкі, праполкі, збору ўраджаю. У гэты перыяд у берасцейцаў і жыхароў вобласці ўзнікае магчымасць зарабіць невялікую капейчыну, назапасіцца гароднінай і садавіной. Але за гэтую магчымасць часцей хапаюцца пенсіянеры, чым моладзь, піша «Вячэрні Брэст».

Сёння – прыбіраць камяні, заўтра – палоць буракі

Алена Мікалаеўна працуе на сельгаспрацах ужо 10 гадоў. Каля васьмі раніцы па яе прыязджае аўтобус, які вязе працаўнікоў на сельскагаспадарчае прадпрыемства, а потым прывозіць у шэсць вечару. Увесну жанчына прыбірала камяні з палёў, а цяпер праполвае буракі. Гэта яе асноўны спосаб заробку.

– Грошы проста не дастаюцца. Бывае, прыходзіш дадому – і рукі проста адымаюцца. Я, да таго ж, брыгадзір. Так што даводзіцца браць на сябе адказнасць, развязваць розныя пытанні, – распавядае жанчына.

Розныя сельгаспрацы пачынаюцца з канца сакавіка. У гэты перыяд якраз патрабуюцца ахвотныя прыбіраць камяні з палёў. А потым шукаюць працаўнікоў для праполкі, збору гародніны (агуркоў, капусты, морквы), пераборкі ўраджаю (напрыклад, гатункавання бульбы). Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах і фермерскіх гаспадарках прапануецца адзіная тарыфікацыя аплаты. За дзень працаў у полі можна зарабіць ад 10 да 15 рублёў. А вось да варыянтаў разліку на кожным прадпрыемстве падыходзяць па-рознаму. Хтосьці выдае заробак у пятніцы, то-бок вылічвае грашовую ўзнагароду за пяць адпрацаваных дзён. Некаторыя дырэктары сельгаспрадпрыемстваў або фермеры аддаюць перавагу выплатам штодня. У любым выпадку аплата ідзе паводле факта адпрацоўкі. І гэта дае свабоду супрацоўнікам, якія могуць тыдзень папрацаваць, узяць «адгул» на некалькі дзён – і зноў уліцца ў шэрагі земляробаў. Але такі вольны графік не вельмі вітаецца ў працадаўцаў.

Моладзь не ведае, як палоць градкі

– Кожны дзень на сельгаспрацы мы выпраўляем чалавек 40–50. Калі дзейнасць тычыцца ўборкі камянёў або праполкі, тады працадаўцы плацяць грашыма. А вось падчас збору ўраджаю або ягонага гатункавання – расплачваюцца прадуктамі. Напрыклад, за дзень працы можна атрымаць мех бульбы, сетку цыбулі або морквы. Зыходзячы з гэтага, людзі мяняюцца на відах працы. Тыдзень, напрыклад, збіраюць моркву, а наступны – капусту, – распавялі ва ўправе працы, занятасцi i сацыяльнай абароны гарвыканкама.

Як паказвае практыка, зарабіць грошы ў поле імкнуцца ў асноўным людзі 40–50 гадоў або пенсіянеры.

Як працаўладкавацца на сельгаспрацы?

Інфармацыя пра вакансіі сцякаецца ва ўправу працы гарвыканкама. Але каб гэтай інфармацыяй валодаць або быць у ліку тых, хто можа прэтэндаваць на гэтыя сельгаспрацы, неабходна папярэдне стаць на ўлік беспрацоўных або тых, хто мае патрэбу ў дапамозе ў працаўладкаванні. Тады пры з'яўленні заявак ад сельгаспрадпрыемстваў або фермераў будзе фармавацца брыгада. Але такія вакансіі цяпер узнікаюць не так ужо і часта.

Таксама некаторыя фермеры аддаюць перавагу таму, каб самастойна шукаць працаўнікоў і расклейваюць аб'явы на дошках аб'яваў, у маршрутках ці ў той жа ўправе працы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках