1 траўня 2024, Серада, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган паабяцаў «адрэзаць галовы здраднікам»

8
Эрдаган паабяцаў «адрэзаць галовы здраднікам»
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Прэзідэнт Турцыі выступіў на мітынгу, прысвечаным гадавіне спробы вайсковага перавароту.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган паабяцаў «адрэзаць галовы здраднікам», выступаючы ў Стамбуле перад тысячамі ўдзельнікаў акцыі ў гадавіну спробы вайсковага перавароту, паведамляе meduza.io.

Эрдаган заявіў, што падпіша закон аб аднаўленні смяротнага пакарання ў Турцыі, калі яго прыме парламент.

Прэзідэнт Турцыі таксама заявіў, што на абвінавачаных паводле справы аб спробе перавароту варта надзець такія ж камбінезоны, як на зняволеных у Гуантанама.

«Ніхто з тых, хто здрадзіў нашаму народу, не застанецца беспакараным», - заявіў Эрдаган.

Спроба вайсковага перавароту ў Турцыі была зробленая ўночы 16 ліпеня 2016 года. Супраць мяцежнікаў выступілі тысячы людзей у Стамбуле, Анкары і іншых гарадах краіны. Захапіць Эрдагана вайскоўцам не ўдалося. Да раніцы 16 ліпеня мяцеж быў здушаны. У сутыкненнях загінула блізу 250 чалавек.

Пасля спробы перавароту ў Турцыі пачаліся рэпрэсіі супраць вайскоўцаў, паліцэйскіх, суддзяў, журналістаў і выкладчыкаў універсітэтаў. Блізу 50 тысяч чалавек былі арыштаваныя, больш за 100 тысяч - адхіленыя ад сваіх пасадаў.

У арганізацыі бунту турэцкія ўлады абвінавачваюць прыхільнікаў прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які пражывае ў ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках