«Абое рабое»
32- 20.07.2017, 12:57
- 25,043

У Кіеве пратэстуюць супраць прыезду Лукашэнкі.
Беларуская дыяспара Кіева і беларускія добраахвотнікі праводзяць пікет у падтрымку палітвязняў і супраць супрацоўніцтва з кіраўніком Беларусі, паведамляе «Белсат».
Як раней паведамляў сайт Charter97.org, лідар новастворанай у Кіеве арганізацыі беларусаў «Сябры» Галіна Сарочык паведаміла, што падчас візіту Лукашэнкі ў Кіеў адбудзецца пікет каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Менавіта там будуць праходзіць беларуска-ўкраінскія перамовы.
