3 траўня 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў узяўся за цытрамон

57
Кабякоў узяўся за цытрамон

Спрэчкі з нагоды коштаў беларускіх лекаў не сціхаюць.

Да 2020 года беларускі ўрад паставіў задачу - давесці дзель беларускіх лекаў на фармацэўтычным рынку краіны да 55% у вартасным вылічэнні, піша kp.by.

Беларусы тут жа сталі скардзіцца, што патрэбныя ім, а галоўнае, неабходныя прэпараты, у аптэках цяпер не купіць, а калі і купіць, то завоблачнымі коштамі. Беларускія фармвытворцы супакойваюць: калі ў аптэках няма нейкіх імпартных лекаў, значыць, у асартыменце дакладна ёсць іх беларускі аналаг, пры гэтым даступным коштам.

Днямі з чарговай прапановай пра лекі выступіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

- Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю цяпер працуе над аналізам рынку коштаў, у тым ліку імпартных тавараў. Людзі не павінны пераплачваць за лекі - ні за айчынныя, ні за імпартныя, - заявіў кіраўнік урада.

Таксама Кабякоў падкрэсліў, што працу імпартазамяшчэння на фармацэўтычным рынку трэба прадаўжаць, але на прылаўках беларускіх аптэк павінны быць усе лекі, якія патрэбныя грамадзянам - і беларускія, і імпартныя.

Беларусы тым часам па патрэбныя лекі ездзяць у краіны-суседкі: Літву, Польшчу, Украіну і Расею. І нездарма, бо ў пераліку на адну таблетку атрымліваецца, што за некаторыя імпартныя прэпараты беларусы плацяць у некалькі разоў больш, чым за мяжой.

- Беларускія аналагі мне не дапамагаюць. Таму па патрэбны прэпарат - «Наванармам» - езджу ў Расею. Там ён каштуе у чатыры разы танней, а ў нас апошнім часам яго і зусім не знайсці, - распавядае мянчанка Марына.

- Мне патрэбна была сур'ёзная партыя гарманальных прэпаратаў. У Беларусі б за іх давялося заплаціць некалькі тысяч даляраў. У выніку абтэлефанавала аптэкі у Польшчы, даведалася, колькі яны будуць каштаваць, і высветлілася, што нават з улікам квіткоў туды-назад і іншых выдаткаў, купіла прэпараты ў Польшчы і зэканоміла 800 даляраў, - распавядае ўжо іншая жыхарка сталіцы.

Ёсць пытанне

- Чаму адны і тыя ж прэпараты ў Беларусі часам каштуюць у некалькі разоў даражэй, чым у суседніх краінах?

- Усе кошты лекаў вызначаюцца ўказам правадыра дзяржавы №366 ад 11 жніўня 2005 года. А чаму ў нас адны кошты, а за мяжой іншыя, сказаць не магу, - пракаментавалі нам у адной з беларускіх сетак прыватных аптэк.

Знаходзім патрэбны ўказ. У пункце 1.2 прапісана, што кошт замежных лекаў у Беларусі ўтвараецца з адпускнога кошту вытворцы і беларускай аптовай надбаўкі. Згодна з указам аптэкі могуць устанаўліваць гандлёвую надбаўку да 30% да адпускнога кошту арганізацыі - вытворцы лекаў. Чым вышэйшы адпускны кошт прэпарата, тым ніжэйшая гандлёвая надбаўка.

Пры гэтым беларускія аналагі прэпаратаў ад гэтых надбавак пазбаўленыя. І таму значна таннейшыя.

- Ёсць і іншыя прычыны, - распавядае нам адзін з імпарцёраў лекавых прэпаратаў у Беларусі. - Вытворцы лекаў дзеляць свет на спажывецкія рэгіёны. Пры гэтым кошт аднолькавых прэпаратаў у розных краінах вытворца ўстанаўлівае розны, у залежнасці ад таго, колькі сродкаў укладвае на прасоўванне лекавых сродкаў і наколькі гэтыя лекі там запатрабаваныя. Чым менш запатрабаваныя, тым даражэй. Яшчэ адная прычына, праз якую у той жа Расеі кошты імпартных лекаў ніжэйшыя, чым у нас, - зафіксаваная некалькі гадоў назад, кошт менавіта ў расейскіх рублях. Каб яго змяніць, заходнія кампаніі павінны прыкласці занадта шмат намаганняў. Таму кошт некаторых прэпаратаў там не мяняецца.

Падлік

- Што да Барысаўскага завода медпрэпаратаў, з 270 найменняў, якія выпускаюцца, у параўнанні з імпартнымі аналагамі ёсць пытанні толькі ў кошце цытрамону, - паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў, кажучы аб выніках візіту беларускага прэм'ера на Барысаўскі завод медпрэпаратаў.

Пакуль кошт выраўноўваюць, мы надумалі даведацца, што не так з коштам цытрамону. Высветлілі, колькі самая папулярная таблетка ад галаўнога болю каштуе ў нас і ў краінах-суседках. Паколькі цытрамон прадаецца ва ўпакоўках з рознай колькасцю таблетак, для чысціні экспэрыменту цэннік у табліцы паказалі з разліку за адную таблетку і пералічылі ў беларускія рублі паводле курсу Нацбанка, які дзейнічае на 26 ліпеня 2017 года. Праўда, залішняй дарагоўлі беларускага цытрамону не знайшлі.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках