Лукашэнка не атрымае грошай МВФ
64- 5.07.2017, 18:04
- 26,394
Улады Беларусі не гатовыя рэфармаваць дзяржаўны сектар.
Першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што Беларусь прыпыніла перамовы з Міжнародным валютным фондам аб крэдытнай праграме. У якасці прычыны Ермаловіч назваў некаторыя супярэчнасці паміж МВФ і ўрадам Беларусі з нагоды рэфармавання дзяржаўнага сектара, паведамляе myfin.by.
- Агулам можна казаць, што ў нас нейкая паўза ў перамовах у рамках укладання новай праграмы з МВФ. Але што да нашага двухбаковага супрацоўніцтва аб рэалізацыі праграмы структурных рэформаў у фінансавым сектары, то мы тут ніколькі не спыняліся і прадаўжаем гэтую працу, - сказаў Максім Ермаловіч.