3 траўня 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Згалелы Vertu зладзіў распродаж залатых смартфонаў

6
Згалелы Vertu зладзіў распродаж залатых смартфонаў

Тэлефоны распрадаюць па $250.

Пасля закрыцця завода ў Брытаніі згалелая кампанія Vertu зладзіла незвычайны распродаж залатых смартфонаў і астатняй маёмасці. Iнфармацыя размешчаная ў выданні The Next Web.


Стартавы цэннік за ўсю калекцыю цалкам складае амаль 26 тысяч даляраў ці ж прыблізна 250 даляраў за адзінку. Гэты цэннік надзвычай сціплы, бо, калі ўспомніць, «элітныя» тэлефоны яшчэ некалькі гадоў таму назад маглі каштаваць і 10, і 15 тысяч даляраў. У калекцыю ўваходзяць таксама рэдкія прататыпы прылад і эскізы дызайну так і не выпушчаных тэлефонаў. Аўкцыён адбудзецца сёння.

У чэрвені 2017 года пасля змены кіраўніцтва супрацоўнікі Vertu сталі скардзіцца на затрымкі заробкаў. Кампанія завінавацілася пастаўшчыкам і спыніла адлічэнні ў пенсійны фонд. У ліпені пасля афіцыйнага абвяшчэнне пра банкруцтва без працы засталіся 200 брытанцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках