3 траўня 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама вяртаецца ў палітыку

Абама вяртаецца ў палітыку
БАРАК АБАМА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама будзе адыгрываць актыўную ролю ў дзейнасці Дэмакратычнай партыі.

Увосень былы прэзідэнт ЗША Барак Абама вернецца ў палітыку, паведамляе выданне The Hill са спасылкай на крыніцы.

У Дэмакратычнай партыі чакаюць, што ён зробіць гэта з асцярогай. Адзін з памочнікаў апісвае вяртанне Абамы як пачатак «вытанчанага танца», мэта якога ў тым, каб вярнуцца ў палітыку, але не стаць тварам партыі.

Памочнікі экс-прэзідэнта ў найбліжэйшыя тыдні абмяркуюць з ім ягоны графік на восень. Блізкія да Абамы дарадцы кажуць, што, хоць ён будзе адыгрываць актыўную ролю ў «аднаўленні» сваёй партыі, большая частка яго працы будзе за кадрам.

Выданне піша, што ён, магчыма, возьме на сябе збор сродкаў для Дэмакратычнай партыі.

20 студзеня Абама з сям'ёй пакінуў Белы дом, а новы прэзідэнт ЗША Трамп афіцыйна заняў пасаду.

Паводле інфармацыі газеты The Washington Post, пасля складання паўнамоцтваў Абама адбыў на ціхаакіянскі востраў Тэціароа, дзе планаваў пісаць мемуары.

24 красавіка Абама ўпершыню пасля сыходу з пасады кіраўніка дзяржавы выступіў перад публікай - сустрэўся са студэнтамі ўніверсітэта Чыкага. На сустрэчы ён заявіў, што будзе рыхтаваць лідараў новага пакалення.

2 траўня віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ён і Абама зоймуцца агітацыйнай кампаніяй Дэмакратычнай партыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках