3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці на сёння абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі

У Берасці на сёння абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі

Звязана гэта з анамальнай спёкай.

Трэці дзень запар тэмпература паветра ў рэгіёне падымаецца да 34 - 35 градусаў цяпла. Такія ж адзнакі на слупку тэрмометра можна будзе ўбачыць і сёння. Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ўпершыню за цяперашняе лета.

Да вечара, паводле прагнозаў сіноптыкаў, да заходніх рэгіёнаў Берасцейшчыны павінен падысці навальнічны фронт. Чакаюцца моцныя ліўні, парывісты вецер, месцамі град. Дарэчы, учора ў прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Камянецкаму раёну звярнуліся блізу 20 чалавек для пакрыцця шкоды па страхавых падзеях. Напярэдадні на Камянцы прайшла моцная навальніца з рэзкімі парывамі ветру і градам памерам з буйныя фасоліны. На некаторых дамах стыхія сарвала дах, пашкодзіла вокны. Град пабіў полікарбанатнае пакрыццё цяпліц на прысядзібных участках, лёгкія канструкцыі вецер пераварочваў, піша sb.by.

Заўтра ў рэгіёне пахаладае да 20 - 23 градусаў цяпла. Зрэшты, гарачае надвор'е можа вярнуцца ўжо да сярэдзіны надыходзячага тыдня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках