3 траўня 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малочнікі Латвіі здолелі замяніць Расею іншымі рынкамі

2
Малочнікі Латвіі здолелі замяніць Расею іншымі рынкамі

Калі разлічыць усе выдаткі і выгады, «залатым» рынак РФ ніколі не быў.

Латвійскім перапрацоўшчыкам малака атрымалася аправіцца пасля расейскага эмбарга і замяніць Расею іншымі рынкамі збыту, заявіў кіраўнік Цэнтральнага саюза перапрацоўшчыкаў малака (ЦСПМ) Яніс Шолкс.

«Яшчэ дагэтуль многія СМІ, у тым ліку замежныя, звязаныя з былой савецкай сістэмай, спрабуюць правакаваць, што нам усё яшчэ вельмі складана праз расейскае эмбарга. Аднак лічбы паказваюць іншае», - сказаў Шолкс.

Расейскі рынак некалькі гадоў таму ўносіў вядомы ўклад, але, калі разлічыць усе прамыя, ускосныя выдаткі і выгады, «залатым» ніколі не быў.

«У 2013 годзе кошт экспарту малочных прадуктаў у Расею складаў 31 млн. еўраў, а да ліпеня 2014 года, калі да таго як было ўведзенае эмбарга, ужо 34 млн. еўраў. Экспарт рос, і гэта было ў асноўным заслугай Food Union з улікам складу і магчымасцяў уладальнікаў. У 2014 годзе была кульмінацыя экспарту і ў іншыя краіны (106 млн. еўраў), таму што цэны на прадукцыю былі высокія. Пасля эмбарга яны знізіліся, але ў 2016 годзе, калі цэны былі яшчэ не такімі высокімі, як цяпер, мы дасягнулі тых жа амаль 106 млн. еўраў экспарту, прычым без Расеі», - сказаў Шолкс.

У 2014 годзе да ўстанаўлення эмбарга ў Расею экспартавалася 12 тысяч тон прадуктаў, што тады складала 15% ад агульнага экспарту - 83 тысячы тон. Летась у Расею экспартаваная ўсяго тысяча тон, у той час як у іншыя краіны - 95 тысяч тон. «Хачу падкрэсліць, што ў 2016 годзе мы перавысілі той аб'ём экспарту, які быў у 2014 годзе да ўстанаўлення эмбарга. Вядома, ваганні цэн былі велізарнымі, і ў грошах гэты рост не адбіўся. Рост аб'ёмаў азначае, што мы знайшлі новыя рынкі, у тым ліку дзякуючы падтрымцы», - сказаў Шолкс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках