3 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прыстрашыў Мадура

6
Трамп прыстрашыў Мадура

ЗША могуць ужыць супраць Венесуэлы і «вайсковы варыянт».

Вашынгтон можа звярнуцца ў канфлікце датычным Венесуэлы да вайсковай сілы, заявіў у суботу, 12 жніўня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

З ягоных слоў, у дачыненні да Венесуэлы існуе мноства магчымасцяў, у тым ліку «вайсковая, гэта калі спатрэбіцца». Што менавіта ён меў на ўвазе, Трамп не патлумачыў. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША пакуль не пракаментавала ягоную заяву.

У Венесуэле на працягу многіх месяцаў ідзе жорсткая барацьба за ўладу паміж урадам Нікаласа Мадура і апазіцыяй. З пачатку красавіка ў сутыкненнях загінула не менш як 125 чалавек.

Раней Белы дом не выказваўся пра якія-небудзь вайсковыя планы ў дачыненні да Венесуэлы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках