3 траўня 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся рэйтынг самых здаровых краін свету

З'явіўся рэйтынг самых здаровых краін свету

Беларусь не ўвайшла нават у 50-тку.

Паводле звестак глабальнага індэкса здароўя Bloomberg, самыя здаровыя людзі на Зямлі жывуць у Італіі. Дзіця, якое нарадзіўся ў гэтай краіне, можа разлічваць на тое, што пражыве больш за 80 гадоў. А вось у Сьера-Леонэ, якая на 2800 міль на поўдзень, сярэдняя працягласць жыцця ўсяго 53 гады.

Другое месца ў рэйтынгу самых здаровых краін заняла размешчаная побач з Паўночным палярным кругам Ісландыя. Далей у індэксе размясціліся Швейцарыя, Сінгапур і Аўстралія.

У першую дзясятку увайшоў Ізраіль, стаўшы самай здаровай краінай на Блізкім Усходзе. Кіпр і Сінгапур - адзіныя краіны, якія не ўваходзяць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і якія ўвайшлі ў першую дваццатку рэйтынгу, дзе Кіпр упэўнена займае 18 месца, апярэдзіўшы Новую Зеландыю (19), Грэцыю (20), Партугалію (21), Вялікабрытанію (23), а таксама Мальту (25 месца).

Ва Ўсходняй Еўропе сваіх суседзяў абагнала Славенія (27 радок), а сярод краін Паўднёвай Амерыкі лідзіруе Чылі (29 месца).

Злучаныя Штаты - на 34-м месцы, а Польшча ─ на 39-м. Украіна, Расея, Беларусь і Малдова ў першую 50-ку не ўвайшлі. З постсавецкіх краін у рэйтынгу прысутнічае толькі Эстонія - 38-е месца.

Пры складанні індэкса здароўя ўлічваліся такія паказчыкі, як смяротнасць ад хвароб, працягласць жыцця, ужыванне алкаголю, тытуню і наркотыкаў, крывяны ціск, узровень цукру і халестэрыну ў крыві, фактары забруджвання навакольнага асяроддзя і інш.

Значную ролю на працягласць жыцця аказвае харчаванне. Эсперты адзначаюць, што жыхары Італіі, а таксама Кіпра і іншых краін рэгіёну, прытрымліваюцца міжземнаморскай дыеты, багатай свежай гароднінай і аліўкавым алеем.

Усяго ў індэкс увайшлі 163 краіны. У даследаванні выкарыстоўваліся звесткі на сакавік 2017 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках