3 траўня 2024, Пятніца, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: У пачатку Другой сусветнай вайны СССР вінаваты не менш за Нямеччыну

16
Вітольд Вашчыкоўскі: У пачатку Другой сусветнай вайны СССР вінаваты не менш за Нямеччыну
Вітольд Вашчыкоўскі

Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў амбасадару Расеі.

СССР разам з Нямеччынай «значна паспрыялі» пачатку Другой сусветнай вайны, цытуе Rzeczpospolita міністра замежных спраў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага.

«Неабходна памятаць, што Савецкі Саюз значна паспрыяў пачатку Другой сусветнай вайны і ўварваўся ў Польшчу нароўні з Нямеччынай. Такім чынам, ён таксама адказны за пачатак той вайны», - сказаў Вашчыкоўскі.

Такую заяву кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства зрабіў у адказ на выказванне расейскага пасла Сяргея Андрэева пра тое, што Польшча павінна захоўваць помнікі савецкім салдатам «у падзяку за вызваленне ад нацызму».

17 ліпеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў папраўкі ў закон аб зруйнаванні помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку мемарыялаў у гонар Чырвонай арміі. У краіне налічылі блізу паўтысячы помнікаў, якія неабходна зруйнаваць.

Супраць такой ініцыятывы выказалася не толькі Расея, але і Беларусь. Афіцыйны Менск заклікаў не дапусціць «скажэння гісторыі і апаганьвання памяці герояў Другой сусветнай вайны».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках