3 траўня 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook запусціў у Кітаі «таемны» дадатак?

Facebook запусціў у Кітаі «таемны» дадатак?

Сацыяльная сетка заблакаваная ў краіне.

Кампанія Facebook магла запусціць у Кітаі «таемны» дадатак, нягледзячы на тое, што на саму сацыяльную сетку ў краіне накладзеная забарона.

Як паведамляе The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы, улады Кітая могуць пра гэта не ведаць.

Дадатак, з дапамогай якога Facebook атрымалася пракрасціся на рынак Кітая, атрымаў назву Colorful Balloons. Па сваім функцыянале ён падобны да Facеbook Moments, але ў дадатку не ўказваецца на яго сувязь з кампаніяй. Не ўказваецца на гэта і ў краме дадаткаў, у якой праграму можна спампаваць. Распрацоўшчыкам дадатку ўказана кампанія Youge Internet Technology.

Прадстаўнікі Facebook не пацвердзілі сваё дачыненне да распрацоўкі дадатку, але пацвердзілі свой інтарэс у выхадзе на рынак Кітая.

«Мы даўно заяўлялі, што зацікаўлены ў Кітаі і мы працуем над тым, каб больш зразумець і даведацца новае пра краіну самымі рознымі шляхамі. Цяпер мы арыентаваны на тое, каб дапамагчы кітайскаму бізнэсу і распрацоўнікам выйсці за межы рынка Кітая з дапамогай нашай рэкламнай платформы» , - заявілі ў прэс-службе кампаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках