Беларусаў крэатыўна запрашаюць на Акцыю папярэджання
9- 12.08.2017, 16:30
- 34,947
Сацыяльныя сеткі запоўнілі банэры з заклікам выходзіць на Кастрычніцкую плошчу Менска 8 верасня а 19.00.
Некаторыя з іх нагадваюць пра важныя падзеі гісторыі, якія адбыліся ў гэты дзень - гадавіна перамогі пад Оршай у 1514 годзе і прыняцця вайсковай прысягі на вернасць Беларусі ў 1992 годзе, паведамляе сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org.
Актывісты нагадваюць аб пратэстных акцыях вясны ды лета і заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю пра акцыю ў сацыяльных сетках з хэштэгам #ЗамирнуюБеларусь і #8верасня.
Нагадаем, што 8 верасня а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска Беларускі Нацыянальны Кангрэс правядзе Акцыю папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».