3 траўня 2024, Пятніца, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцы адзначылі вяселле ў стылі Дзікага Захаду

4
Гарадзенцы адзначылі вяселле ў стылі Дзікага Захаду
ФОТА: HRODNA.LIFE

Да вяселля маладыя рыхтаваліся больш за год.

Біл Тонсі быў жаўнерам Поўдня, самазваным палкоўнікам канфедэратаў, рабаўніком цягнікоў ды банкаў і доўгі час хаваўся ад улад. Але калі сустрэў мэксіканскую бандытку Марту Акудамадэру, спыніўся. Маладыя наважылі стварыць сям'ю і пачаць жыццё з чыстага аркуша. Такі быў сцэнар вяселля гарадзенцаў Васіля і Таццяны, якія 11 жніўня адсвяткавалі вяселле ў стылі Дзікага Захаду, піша hrodna.life.

Маладая пара - аніматары, без якіх не праходзіць ніводнае свята ў горадзе. Госці на іх вяселле таксама прыйшлі ў строях эпохі Дзікага Захаду. Госці - работнікі культуры, аніматары, сваякі і сябры.

«Надоечы ў нашых сяброў было вяселле ў стылі постапакаліпсіса, стымпанка, і мы наважылі працягнуць традыцыю - сваё вяселле зладзілі ў стылі Дзікага Захаду, - распавядаюць маладыя. - У нас не рэканструкцыя, а стылізацыя, так што госці ўбіраліся як маглі. У шмат каго строі выходзілі вельмі цікавыя.

Чаму менавіта такое вяселле? Так цікавей. Гэта ўжо як лад жыцця. У нас такая прафесія, што ўвесь час трэба мяняць уборы, уваходзіць у ролі, і без гэтага наша жыццё ўжо цяжка ўявіць».

На сваё вяселле Васіль і Таццяна шылі строі ў спецыяльных майстроў. Падрыхтоўка да вяселля доўжылася блізу года. Госці таксама рыхтаваліся да свята: некаторым давялося доўга шукаць тую ці іншую рэч, каб быць у патрэбным вобразе. Павіншаваць маладых прыйшлі мэксіканскія музыкі, каўбоі ды індзейцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках