3 траўня 2024, Пятніца, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: 14-гадовая мастачка з Менска здзіўляе свет сваімі творамі

5
Фотафакт: 14-гадовая мастачка з Менска здзіўляе свет сваімі творамі
Лізавета Казеннава
ФОТА: VBOBRUISKE.BY

Лізавета Казеннава ўжо ладзіць персанальныя выставы.

У выставачнай зале Бабруйскага мастацкага музея працуе выстава жывапісу і графікі «Гульня колеру» 14-гадовай мянчанкі Лізаветы Казеннавай, піша babruysk.by.

Тут прэзэнтаваныя блізу 40 яскравых твораў юнай мастачкі. З 2008 года Лізавета займаецца ў мастацкай студыі вядомага мастака Рышарда Мая.

У сем гадоў яна стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці ў Польшчы. Высокі мастацкі ўзровень маладой аўтаркі быў адзначаны і іншымі шматлікімі ўзнагародамі.

У сакавіку 2017 года ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Менску пры падтрымцы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» была арганізаваная першая персанальная выстава Лізаветы Казеннавай.

Бабруйск стаў другім горадам, у якім таленавітая юначка прэзэнтуе сваю творчасць. Выстава будзе працаваць да 10 верасня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках