3 траўня 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнічы рынак у Беларусі здзімаецца

10
Будаўнічы рынак у Беларусі здзімаецца
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО

Так мала жылля ў нашай краіне не здавалі з 2006 года.

13 жніўня ў Беларусі - дзень будаўніка. Віншуючы будаўнікоў з прафесійным святам, Лукашэнка сказаў, што «высокі прафесіяналізм беларускіх будаўнікоў шырока запатрабаваны не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі», перадае «Белсат».

«Важнасць вашай дзейнасці цяжка пераацаніць», - сказаў Лукашэнка.

Паводле інфармацыі Белстата, у мінулым годзе беларускія будаўнікі аддалі ва ўжытак 4 288 000 кв.м жытла. Менш пабудавалі толькі ў 2006-м (крыху больш за 4 млн кв.м)

Пасля 2014-га будаўнічы рынак у Беларусі здзімаецца далей: у параўнанні з тым перыядам, аб'ёмы работ упалі на 50-70%, заробкі ж застаюцца на ўзроўні 2014-га.

За першае паўгоддзе 2017-га ў Беларусі здалі ў эксплуатацыю амаль 2 млн кв.м жылля.

Дзень будаўніка з'явіўся ў календары ў 1956 годзе. Ініцыятарам быў Мікіта Хрушчоў.

Акрамя Беларусі, свята «Дзень будаўніка», які адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, існуе ў Арменіі, Кыргызстане, Расеі ды Украіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках