21 снежня 2024, Субота, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаю Статкевічу прысудзілі 15 дзён за акцыю 3 ліпеня

23
Мікалаю Статкевічу прысудзілі 15 дзён за акцыю 3 ліпеня
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Пастанову аб рашэнні суда адзін з лідараў БНК атрымаў па пошце.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Менска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП у дачыненні да аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Суддзя Юлія Кавяка разгледзела справу ў адсутнасць абвінавачанага, пастанову суда Мікалай Статкевіч атрымаў поштай.

Віна апазіцыйнага палітыка на пастанову суда «пацвярджаецца» паказаннямі сведак-міліцыянтаў Казлова А. і Рыжанкова М., пісьмовымі матэрыяламі справы і заключаецца ў тым, што ён прыняў «актыўны ўдзел у мітынгу ў складзе групы грамадзян без дазволу Менгарвыканкама» 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы у Менску, з мэтай публічнага абмеркавання скасавання вайсковых вучэнняў «Захад-2017» і вызвалення палітвязняў.

Суддзя вынесла пастанову аб прыцягненні Мікалая Статкевіча да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 дзён, які будзе адлічвацца з моманту затрымання. Пакуль што палітык знаходзіцца на свабодзе.

Акрамя таго, толькі цяпер стала вядома, што яшчэ 5 ліпеня суддзя Наталля Драчова суда Савецкага раёна Менска асудзіла Мікалая Статкевіча за паўторны ўдзел у мітынгу на «Вайсковых могілках» (ч. 3 арт. 23.34 КоАП), які праходзіў 8 траўня да штрафу 50 базавых велічынь.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках