З'явілася новая інтрыга ў пераводзе школ на расклад «пад Колю»
21- 15.08.2017, 13:24
- 130,603
Да пачатку навучальнага года засталося два тыдні, а дагэтуль няма канкрэтнай інфармацыі, калі будуць пачынацца ўрокі - а 8.00, 8.30 або 9.00.
Карэспандэнты nn.by патэлефанавалі ў менскую гімназію №9, дзе ім паведамілі, што дакладная інфармацыя з'явіцца толькі пасля рэспубліканскай педагагічнай нарады, якая пройдзе ў краіне 24 жніўня.
Пакуль жа на сайтах большасці школ і гімназій вісіць неактуальны расклад заняткаў мінулага навучальнага года.
Нагадаем, 12 траўня Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы школ, бо ягоны малодшы сын Коля ня высыпаецца. «Раней 9 раніцы ўрокі пачынаць не трэба», - заявіў Лукашэнка.
Санітарная служба Беларусі заявіла, цяпер аптымальны час пачатку заняткаў у школе - 9 раніцы. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі а 8.30 або 9.00, што працуюць у адну змену - з 9.00.